Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.06.23

Кінолаг у гасцях у нашых выхаванцаў!

Сёння ўвазе нашых выхаванцаў была прадстаўлена не простая сабака, а сабака здольная аказаць дапамогу ў злове правапарушальнікаў і пошуку зніклага чалавека. Гэта нямецкая аўчарка "Марана", якая змяшчаецца ў вайсковай часці 7404. Менавіта яна сёння пабывала ў гасцях у нашых хлопцаў.

Хлопцы на ўласныя вочы змаглі ўбачыць выкананне загадаў і каманд кінолага, такіх як "сядзець", "ляжаць", "стаяць", "месца", "да мяне", тыя ж каманды, толькі жэстам і хаджэнне побач.

Дзецям было цікава даведацца пра тое, якая ежа павінна быць у такіх сабак, дзе жывуць службовыя сабакі.

Акрамя таго, выхаванцы пазнаёміліся з такой прафесіяй як кінолаг. Бо менавіта спецыялісты кінолагі ажыццяўляюць падрыхтоўку сабак, дрэсіруюць, навучаюць іх.

                    

Ва ўсіх дзяцей была магчымасць пагладзіць гэтую выдатную сабаку.

Раздзелы сайта